Беларуская Служба

У Варшаве сустракаюцца міністры замежных спраў Вялікай пяцёркі ЕС і Вялікабрытаніі

19.11.2024 09:01
Акрамя абмеркавання развязанай Расіяй вайны ва Украіне, палітыкі будуць гаварыць пра еўрапейскую абарону і трансатлантычныя адносіны.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СІкорскіEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA.

Міністры замежных спраў так званай Вялікай пяцёркі і Вялікабрытаніі сустрэнуцца сёння ў Палацы на востраве ў каралеўскім парку Лазенкі ў Варшаве. Акрамя кіраўніка польскай дыпламатыі Радаслава Сікорскага, у сустрэчы возьмуць удзел міністры з Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі. У сустрэчы возьме ўдзел будучая кіраўніца дыпламатыі ЕС Кая Калас.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў у Брусэлі, што запрошаны таксама кіраўнік украінскага МЗС. «Спадзяюся, што міністр прыедзе, але, наколькі я ведаю, ён знаходзіцца ў ЗША, таму гэта можа быць фізічна немагчыма. Яго запрасілі, таму што мы прытрымліваемся старога польскага выказвання: нічога пра нас без нас, то бок, - нічога пра Украіну без Украіны», - сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Акрамя абмеркавання развязанай Расіяй вайны ва Украіне, палітыкі будуць гаварыць пра еўрапейскую абарону і трансатлантычныя адносіны.

ПР/юл